28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Інфляцыя за чатыры месяца - 6,6%

7
Белстат: Інфляцыя за чатыры месяца - 6,6%

Улады спадзяюцца, што за год яна складзе не больш за 11%.

У Беларусі за красавік спажывецкія кошты на тавары і паслугі выраслі на 1,6% у параўнанні з сакавіком, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Паводле звестак Белстата, за студзень-красавік інфляцыя ў рэспубліцы склала 6,6%. Пры гэтым за красавік кошты на харчовыя тавары выраслі на 2%, з пачатку года - на 8,3%. На нехарчовыя тавары кошты за красавік выраслі на 0,4%, з пачатку года прырост коштаў склаў 1,8%.

Кошты на паслугі за красавік павялічыліся на 2,8%, з пачатку года рост склаў 11,8%.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў 2013 годзе склала 16,5% (снежань 2013 года да снежня 2012 года) супраць 21,8% па выніках 2012 года. Плануецца, што ў 2014 годзе, у адпаведнасці з макрапрагнозам, яна складзе не больш за 11%.

МВФ прагназуе ў 2014 годзе інфляцыю на ўзроўні 16,8%, Сусветны банк таксама чакае інфляцыю больш за 16% па выніках года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках