28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін едзе ў Кітай 20 траўня

24
Пуцін едзе ў Кітай 20 траўня

Стала вядомая дата афіцыйнага візіту прэзідэнта РФ у Кітайскую Народную Рэспубліку.

Уладзімір Пуцін прыедзе ў гэтую краіну па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна 20 траўня, паведамляецца на сайце Крамля.

У ходзе перамоваў двух лідараў у Шанхаі будзе абмяркоўвацца "комплекс пытанняў двухбаковага парадку". Да падпісання ў рамках візіту рыхтуецца шэраг важных дакументаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і гуманітарнай сферах.

Падчас паездкі Пуціна ў КНР "мяркуецца разгледзець стан і перспектывы расейска-кітайскага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне", гаворыцца ў паведамленні. "Чакаецца, што візіт адзначыць выхад двухбаковых стасункаў на новы этап ўсёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння", - адзначаюць у Крамлі.

Пасля перамоваў з Сі Цзіньпінам Пуцін возьме ўдзел у чацвёртым саміце нарады па ўзаемадзеянню і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з удзельнікамі саміту, паведамілі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках