28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» выставіў кошт Украіне

15
«Газпрам» выставіў кошт Украіне

Расейская кампанія выставіла папярэдні кошт за чэрвень у памеры $1,66 млрд.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"Сёння "Газпрам" накіраваў афіцыйнае апавяшчэнне НАК "Нафтагаз Украіны" аб пераходзе на авансавую аплату паставак газу ў адпаведнасці з пунктам 5.8 кантракту ад 2009 года, - заявіў ён. - Выстаўлены папярэдні кошт, зыходзячы з кантрактнага аб'ёму паставак, - 114 млн куб. м у суткі. з улікам выходных дзён НАК "Нафтагаз Украіны" павінен аплаціць гэты кошт да 2 чэрвеня, і, пачынаючы з 3 чэрвеня, кампанія будзе атрымліваць газ для паставак спажыўцам Украіны толькі ў аплачаных аб'ёмах".

У пераразліку на месяц гэта складзе 3,42 млрд кубаметраў. А з разліку кошту ў $486,5 за тысячу кубаметраў - $1,66 млрд.

"Пратэрмінаваны доўг на дадзены момант складае $3,508 млрд, і ні ў каго не можа паўстаць сумневаў, што гэта досыць важкая і аб'ектыўная прычына для прымянення адпаведнага палажэння кантракта аб перадаплаце", - заявіў прадстаўнік "Газпрама".

Учора стала вядома пра тое, што з 3 чэрвеня расейская кампанія можа абмежаваць пастаўкі газу ва Украіну.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках