28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік з савецкай сімволікай не пусцілі ў Літву

17

Літоўскія памежнікі адмовіліся прапусціць у краіну пасажырскі цягнік з савецкай сімволікай з Калінінградскай вобласці Расеі.

Яны папярэдзілі, што калі расейцы не здымуць сімволіку, састаў не пусцяць у Літву. Гэта пацвердзіла Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ), піша ru.DELFI.lt.

"Ехаў цягнік з савецкай сімволікай, мы яго не прапусцілі, пакуль яна не была знятая", - сказаў начальнік Аддзела па сувязях з грамадскасцю САДМ Гедрус Мішуціс.

У вокнах цягніка, які ехаў заказным рэйсам, замест звычайнай нумарацыі вагонаў цягніка вісела па плакаце. Акрамя нумара вагона, на іх быў малюнак з савецкай сімволікай і надпісамі з маршрутам і нумарам цягніка на рускай мове. Такі малюнак быў і ў акне вагона-рэстарана.

Літоўскія памежнікі папярэдзілі начальніка цягніка, што ў Літве забаронена дэманстраваць савецкую сімволіку, таму яна павінна быць выдаленая або жа састаў не зможа прайсці транзітам па тэрыторыі краіны. Начальнік цягніка прыняў меры, і неўзабаве ўсе плакаты з вокнаў былі знятыя.

У цягніку было больш за 200 пасажыраў. Амаль усе яны былі грамадзянамі Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках