28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Тарута: Сепаратысты не змогуць сарваць выбары ў Данбасе

10
Сяргей Тарута: Сепаратысты не змогуць сарваць выбары ў Данбасе

Старшыня Данецкай аблдзяржадміністрацыі ўпэўнены, што ў сепаратыстаў не атрымаецца сарваць прэзыдэнцкія выбары.

Пра гэта Сяргей Тарута сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Данецку, піша мясцовае выданне "Остров".

"У нас 2425 участкаў. І я ўпэўнены, што ніякіх сіл у сепаратыстаў няма, каб гэта блакаваць", - сказаў ён.

Акрамя таго, губернатар заявіў, што тут можа дапамагчы прыклад Марыупаля, дзе пачалі патруляваць вуліцы "народныя дружыны" з ліку работнікаў прадпрыемстваў "Метінвест". "І мы на прыкладзе Марыупаля пакажам, як можна абараніць сумленныя выбары", - лічыць Тарута.

"Ва ўсіх гарадах акрамя Славянска падрыхтоўка да выбараў ідзе па плане", - удакладніў кіраўнік Данецкай АДА.

Паводле яго слоў, пытанне з жыхарамі Славянска будзе вырашацца асобна, для іх будуць арганізаваныя перасоўныя ўчасткі.

Тарута адзначыў, што ўжо пачаўся друк бюлетэняў, і яны неўзабаве будуць дасланыя ў вобласць. Таксама ў бліжэйшыя дні з'явяцца спісы выбаршчыкаў, заблакаваныя раней для недапушчэння да іх прадстаўнікоў так званай Данецкай народнай рэспублікі.

Нагадаем, першы тур выбараў прэзідэнта прызначаны на 25 траўня. Самаабвешчанае кіраўніцтва так званых Данецкай і Луганскай "народных рэспублік" заявіла, што ў Данбасе выбары прэзідэнта Украіны 25 траўня не адбудуцца.

Раней у ЦВК паведамлялі, што зрыў выбараў у Данбасе не паўплывае на прызнанне іх легітымнасці ў цэлым па краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках