28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA выявіла квадратную дзірку на Сонцы

4
NASA выявіла квадратную дзірку на Сонцы

Астраномы NASA выявілі на Сонцы каранальную дзірку амаль квадратнай формы.

У такіх раёнах паніжаныя шчыльнасць і тэмпература плазмы, з'яўленне каранальных дзірак звязваюць з эфектамі касмічнага надвор'я, часта яны з'яўляюцца асноўным фактарам, які ўплывае на іёнасферу і магнітнае поле Зямлі, паведамляе афіцыйны сайт агенцтва.

У дадзеным выпадку, адзначаюць навукоўцы, размяшчэнне дзіркі дазваляе выказаць здагадку, што ўплыву на геамагнітнае становішча нашай планеты назірацца не будзе. Зрэшты, як лічаць журналісты рэсурсу Gizmodo, на самой справе NASA спрабуе схаваць збой у Матрыцы і квадратных дзюр не бывае.

Тлумачэнняў таму, чаму ўтварэнне атрымала амаль правільную квадратную форму, няма: каранальныя дзіркі могуць прымаць любыя памеры і формы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках