28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці ўкраінскага афіцэра - Пуціну: Вы пакінулі нас з мужам без сына

40

Расейскага прэзідэнта заклікалі спыніць падтрымку тэрарыстаў.

Зінаіда Анішчанка, маці загінулага ў захопленым сепаратыстамі Славянску падпалкоўніка спецпадраздзялення "Альфа", звярнулася да Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша "Данбас".

"Уладзімір Уладзіміравіч, спыніце калатнечу, спыніце фінансаванне баевікоў, бо вы сапраўды ведаеце, хто там страляў, - звярнулася да галоўнакамандуючага РФ прыгнечаная горам жанчына. - Як разумець вашы дзеянні? Няўжо тое, колькі праліта крыві вам недастаткова? Я расейка, я матуля загінулага палкоўніка. Ён таксама расеец. І які ж цынізм трэба мець! Як разумець вашы дзеянні? Вось як вы нас абаранілі? Вы пакінулі нас з мужам без прыгожага сына. Пакінулі ягоную жонку пасля аперацыі, дачку - студэнтку. Мы асірацелі. Як можна так ставіцца да людзей расейскага паходжання, як вы кажаце? Я не разумею".

Акрамя таго, Анішчанка звярнулася да грамадскасці з просьбай стаць на абарону краіны і сваіх суграмадзян:

"Дапамажыце пазбавіцца ад гэтага цынізму! Няўжо ўсё галоўнае, што адбываецца ў жыцці закрэсліваюцца нейкімі амбіцыямі, планамі. Я не разумею. Хацелася б заклікаць усіх матуль стаць на абарону сваіх дзяцей, каб ніводная сляза і кропля крыві больш не праліліся".

Аляксандр Анішчанка загінуў 5 траўня падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску. Мужчына паспрабаваў выратаваць свайго параненага таварыша, але загінуў у баі. Праз два дні яго пахавалі ў Сумах на Алеі ганаровых грамадзян горада.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках