27 красавiка 2024, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам затрымалі 13 узброеных людзей

14
Пад Кіевам затрымалі 13 узброеных людзей

Міліцыянты сканфіскавалі ў затрыманых два аўтаматы, пісталет, нажы, лук, малакаліберную стрэльбу і блізу 150 набояў.

У ноч з 12 на 13 траўня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што на адной з баз адпачынку Барыспальскага раёна, якая знаходзіцца недалёка ад аўтадарогі Кіеў-Харкаў, чутныя стрэлы. Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУМУС у Кіеўскай вобласці.

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія прыбылі на тэрыторыю базы, былі выяўленыя 13 узброеных людзей, у тым ліку дзве жанчыны. Міліцыя сканфіскавала два аўтаматы, пісталет, два нажы, лук, дробнакаліберную стрэльбу і блізу 150 набояў.

Звесткі аб здарэнні былі ўнесеныя ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў, была распачатая крымінальная справа паводле арт.263, ч.1 КК Украіны "незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі і выбуховымі рэчывамі". Затрыманым пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках