28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прынцэсу цырка» вызвалілі ад крымінальнай адказнасці

30
«Прынцэсу цырка» вызвалілі ад крымінальнай адказнасці

Лукашэнка вызваліў былую дырэктарку - мастацкага кіраўніка Белдзяржцырка Таццяну Бандарчук ад крымінальнага пераследу.

Гэтую інфармацыю tut.by паведамілі некалькі крыніц.

Аб распачынанні Генпракуратурай паводле матэрыялаў галоўнай управай барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС і КДК крымінальнай справы ў дачыненні да Бандарчук было абвешчана 7 чэрвеня 2013 года. Намеснік генпракурора Аляксей Стук удакладніў, што вывучаліся пытанні, звязаныя з выкарыстаннем Таццянай Бандарчук аўтарскага права, бясплатнай рэалізацыяй квіткоў на некаторыя паказы, страхаваннем замежных артыстаў, выплатамі беларускім артыстам, якія знаходзяцца на гастролях.

У канцы мінулага года стала вядома, што Таццяна Бандарчук падчас следства кампенсавала шкоду і падала хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. У Следчым камітэце пацвердзілі, што "прычыненая матэрыяльная шкода кампенсаваная падчас следства ў поўнай суме". Канчатковае абвінавачванне выстаўленае ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі). "Беручы пад увагу чыннае супрацоўніцтва абвінавачанай са следствам у частцы выяўлення фактычных абставінаў справы, прызнанне ўласнай віны, і ў сувязі з добраахвотнай кампенсацыяй прычыненай шкоды і выплатай даходу, атрыманага злачынным шляхам, абвінавачанай ва ўстаноўленым парадку заяўленае хадайніцтва аб вызваленні яе ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных артыкулам 881 Крымінальнага кодэкса Беларусі", - растлумачылі ў СК.

Надоечы стала вядома, што Лукашэнка даў згоду другім разам памілаваць Таццяну Бандарчук. Першым разам гэта адбылося ў 2000 годзе, калі яе падазравалі ў атрыманні хабару.

У Белдзяржцырку Тацяна Бандарчук адпрацавала амаль 42 гады, апошнія 17 гадоў была дырэктарам. Цяпер ейны сын Серж Бандарчук развівае прыватны цырк-шапіто.

Таццяна Бандарчук сказала, што "перажыла моцную плягу" і "цяпер знаходзіцца на пенсіі ды поле градкі". Што да планаў, то яна гатовая разглядаць магчымасці працаўладкавання ў Беларусі. "Было некалькі прапаноў, але яны мне не прыдаліся", - сказала яна. Пры гэтым з'язджаць працаваць за мяжу не мерыцца. Што да інфармацыі аб памілаванні Лукашэнкі, то сказала, што "ўсё, што трэба было за аўтарскія правы, я кампенсавала, астатнія камэнтары хай дае пракурор, які вёў справу". Пры гэтым сумняваецца, што "цяпер у цырку няма контрамарак, за якія яе пераследавалі і праз якія ўсе яны праходзілі". Таццяна Бандарчук сказала, што "застаецца патрыёткай Беларусі і заўсёды ахвочая галасаваць за прэзідэнта".

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках