28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі начальніка райаддзела міліцыі пад Луганскам

8
Тэрарысты захапілі начальніка райаддзела міліцыі пад Луганскам

Маёр Вадзім Ярмоленка ўзяты ў закладнікі і падпадае пад катаванні.

Сёння ўзброеныя ваеўнікі захапілі ў палон начальніка Новаайдарскага райаддзела міліцыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" паведаміў журналіст Сяргей Іваноў.

"Новаайдар, 50 км ад Луганска, фарпост Слабажанскай часткі рэгіёну. Сёння ўдзень да будынка Новаайдарскага райаддзела міліцыі прыбылі ўзброеныя прадстаўнікі так званай Луганскай народнай рэспублікі нібыта для перамоў з нагоды затрыманых міліцыяй узброеных каларадаў. Начальнік аддзела маёр Ярмоленка Вадзім Юр'евіч выйшаў да тэрарыстаў адзін у цывільным адзенні, без зброі. Аднак замест перамоў тэрарысты выкралі яго і адвезлі ў захоплены будынак Луганскай СБУ, дзе цяпер, паводле шэрагу звестак, яго натуральна катуюць", - адзначыў журналіст.

Нагадаем, у палоне ў прарасейскіх ваеўнікоў знаходзяцца дзясяткі жыхароў Данбаса.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках