28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасла Вугоршчыны ва Украіне папрасілі патлумачыць заяву Орбана

5
Пасла Вугоршчыны ва Украіне папрасілі патлумачыць заяву Орбана

Міністэрства замежных спраў Украіны ўстурбаванае выказваннямі прэм'ер-міністра Вугоршчыны і запрашае для размовы вугорскага амбасадара.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўгеній Перабійніс на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Выказванні кіраўніка вугорскага ўрада пра аўтаномію і падвойнае грамадзянстве для вугорцаў, што супярэчыць дзейнаму заканадаўству Украіны, успрымаюцца намі з неспакоем, як не спрыяльныя для дээскалацыі і стабілізацыі сітуацыі ў нашай дзяржаве", - сказаў ён.

У МЗС Украіны заклікалі вугорскіх партнёраў да узважанага падыходу да такіх адчувальных пытанняў, як этнанацыянальная палітыка.

Пры гэтым Перабійніс адзначыў з пазітыўнай пункту гледжання заяву МЗС Вугоршчыны ад 28 сакавіка, у якой былі асуджаныя правакацыйныя заявы партыі "Ёбік" на гэтую ж тэму.

Украінскі дыпламат паведаміў, што ў аўторак у МЗС запрошаны пасол Вугоршчыны ва Украіне Міхаль Баер.

Перабійніс адзначыў, што выказаная прэм'ерам Вугоршчыны пазіцыя наконт суграмадзян, якія пражываюць за межамі краіны, у тым ліку ва Украіне, не з'яўляецца новай. "Усёабдымная падтрымка Будапэштам замежных вугорцаў з'яўляецца адным з ключавых кірункаў нацыянальнай палітыкі Вугорскай дзяржавы і адным з ключавых чыннікаў у пабудове стасункаў з навакольнымі краінамі. Варта таксама ўзгадаць, што за пэўныя аспэкты гэтай палітыкі Вугоршчына ў свой час сур'ёзна крытыкавалася з боку сваіх партнёраў у ЕЗ", - падкрэсліў ён.

Пры гэтым у МЗС зазначылі, што Вугоршчына з'яўляецца суседам і надзейным партнёраў Украіны, які актыўна і паслядоўна падтрымлівае еўрапейскую інтэграцыю Украіны і рашуча выступае за яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках