28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Луцка разгарнулі самы вялікі ў свеце сцяг Украіны

4

Плошча палотнішча склала 2400 квадратных метраў.

Сцяг разгарнулі на Замкавай плошчы горада, што ля замка Любарта ў гістарычнай частцы горада, піша УНІАН.

Акцыю арганізавала мясцовая абласная моладзевая арганізацыя «Батькивщина Молода». Пераважна, да ўдзелу ў акцыі далучыліся студэнты і моладзь горада. Дастаткова шмат людзей прыйшлі ў вышыванках і са сцягамі Украіны.

Са слоў дарадцы прэзідэнта Украіны ў моладзевых пытаннях Івана Крулько, які прыехаў на акцыю, памеры сцяга 60 на 40 метраў, і пасля разгортвання ён заняў практычна ўсю плошчу.

«Мы яго зрабілі да Дня Незалежнасці Украіны ў 2012 годзе. У Кіеве каля універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі мы ўсталявалі рэкорд, разгарнуўшы сцяг. Падзею занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як самы вялікі сцяг Украіны ў свеце», - адзначыў Крулько.

Ён нагадаў, што ў гэтым годзе сцяг-рэкардсмэн ужо разгортвалі ў Львове, наступным пунктам стане поўдзень Украіны - Мікалаеў, Адэса, Херсон - і закончыць акцыю плануецца ва ўсходніх абласцях.

Удзельнікі акцыі выканалі Гімн Украіны, танчылі пад сцягам і фатаграфаваліся.

«Цяпер прыйшоў час, каб гэты сцяг аб'ехаў усю Украіну. Таму што цяпер такі момант, калі украінцаў трэба аб'ядноўваць вакол нашых каштоўнасцяў і сімвалаў, - адзначыў падчас акцыі намеснік старшыні Валынскага аблсавета Ігар Гузь. - Гэта наш адказ сепаратыстам і расейскім правакатарам на ўсходзе, якія спрабуюць падзяліць Украіну».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках