2 траўня 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель ВМФ Расеі не пусцілі ў Ізраіль з-за Украіны

7
Карабель ВМФ Расеі не пусцілі ў Ізраіль з-за Украіны

Баявому караблю ВМФ Расеі адмовілі ў дазволе зайсці ў порт горада Хайфа ў Ізраілі.

Дадзенае рашэнне было прынята кіраўніцтвам абаронных структур у рамках палітыкі нейтралітэту з нагоды крызісу на Украіне, а таксама каб лішні раз не злаваць ЗША, паведамляе сайт NEWSru Israel са спасылкай на газету Haaretz.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ месяц таму. Пра які менавіта карабель ідзе гаворка, выданне не піша, называючы яго "ракетным караблём". Аднак месяц таму Цэнтральны ваенна-марскі партал паведамляў са спасылкай на крыніцу ў Галоўным марскім штабе, што падчас паходу ў Міжземнае мора Хайфу павінен наведаць вялікі супрацьлодкавы карабель "Віцэ-адмірал Кулакоў".

Паводле інфармацыі Haaretz, рашэнне аб адмове прымалася дарадцам прэм'ер-міністра па пытаннях нацыянальнай бяспекі Йосі Коэнам сумесна з міністрам абароны Мошэ Яалонам, прадстаўнікамі Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) і агульнай службы бяспекі (ШАБАК).

Газета сцвярджае таксама, што асаблівыя пярэчанні супраць прадастаўлення расейскаму караблю дазволу на ўваход у порт Хайфы вылучылі прадстаўнікі ШАБАКа. У ізраільскай контрвыведцы сцвярджаюць, што год таму расейскі дэсантны карабель "Азоў", які браў удзел у святкаванні Дня Перамогі ў Хайфе, выкарыстоўваў стаянку для збору выведвальнай інфармацыі пра Ізраіль. Прадстаўнікі ШАБАКа асцерагаліся, што новы візіт таксама будзе разглядацца расейцамі як чарговая магчымасць для шпіянажу.

Выданне адзначае, што міністэрства замежных спраў Ізраіля было пастаўлена ў вядомасць аб рашэнні заднім чыслом, што выклікала абурэнне кіраўніка ведамства Авігдора Лібермана і высокапастаўленых дыпламатаў. Выступаючы на пасяджэнні камісіі Кнэсета па замежных справах і абароне, Ліберман даў зразумець, што калі б у прыняцці рашэння браў удзел МЗС, яно магло быць іншым.

Фота: navy-rus.livejournal.com

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках