2 траўня 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчаніна з дзіцем высяляюць на вуліцу

25
Гамяльчаніна з дзіцем высяляюць на вуліцу

Улады выконваюць указ Лукашэнкі і дзейнічаюць па законе, але ісці мужчыне проста няма куды.

«Калi сын-падлетак пытаецца, куды мы пойдзем жыць, мне яму няма чаго адказаць, акрамя аднаго: прапішамся на 16-ы кіламетр, на могілкі, дзе пахаваная жонка» - распавядае сайту odsgomel.org 48-гадовы гамяльчанін Мікалай Зязюля.

Праблемы з жыллём у яго пачаліся ўжо даўно, але цяпер, падобна, дзявацца яму сапраўды няма куды. Мужчыну прыйшлося пасяліцца ў інтэрнаце прадпрыемства «Крышталь" у 2006 годзе па дамове з прадпрыемствам, у якім ён тады працаваў. Неўзабаве ў будынку пачаўся капрамонт, і ўсіх перасялілі ў іншы інтэрнат «Крышталя» на вуліцу Жамчужную, абяцалі, што гэта часова. Але калі капрамонт скончыўся, інтэрнат перадалі ўніверсітэту. А будынак на Жамчужнай таксама перастаў быць заводскім і перайшоў да камунальнага прадпрыемства «Навабеліцкае».

За гэты час і ў Мікалая Зязюлі адбыліся змены - ён перайшоў на працу электраманцёрам у прыватную фірму. Гэта значыць ранейшая дамова найму памяшкання скончылася, а хадайніцтва з фірмы ў камунальным прадпрыемстве не прынялі. «Па ўказе прэзідэнта Беларусі «Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў» грамадзяне, якія пасяліліся ў інтэрнаце па хадайніцтве іншай арганізацыі, падлягаюць высяленню без прадастаўлення іншага жылога памяшкання па заканчэнні тэрміну дзеяння дамовы найму», - даслалі гамельчуку ліст з гарадскога ЖКГ. Мужчыну афіцыйна папярэдзілі пра тое, што, калі ён не пакіне пакой, на яго пададуць у суд, а даць іншае жыллё магчымасці ў КЖРЭУП «Навабеліцкае» няма.

Суд ужо адбыўся і пацвердзіў патрабаванне аб высяленні Мікалая - закон суровы, але гэта закон. З дня на дзень Мікалай чакае судовых выканаўцаў, але разумее, што ісці яму проста няма куды.

«Сыну цяпер 14, а адзін я выхоўваю яго з 5 гадоў, калі памерла жонка, у той жа год памерла і мая маці. Ніводнага сваяка ў нас не засталося, гэта значыць пайсці няма да каго. Будаваць ці здымаць кватэру не магу: кожны месяц прыйдзецца аддаваць мінімум паўтара мільёна рублёў, а гэта палова маёй зарплаты. Сына трэба карміць, апранаць, расце ён хутка. Я б з радасцю з'ехаў некуды на заробкі, але на каго сына пакінуць?» - кажа ён.

Зараз Мікалай фактычна нідзе не прапісаны і ў пакоі плошчай 16 квадратных метраў, выходзіць, жыве незаконна. Гамяльчанін запісаўся на прыём да кіраўніка адміністрацыі раёна ў надзеі, што ўлады пачуюць яго і не пакінуць з дзіцем на вуліцы. Дарэчы, мужчына распавядае, што не аднаго яго высяляюць з дзіцем з інтэрната - шэраг падобных судовых спраў цягнецца з 2012 года.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках