2 траўня 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Дзейка: Рэферэндум 1995 года незаконны з-за войскаў у парламенце

4
Лявон Дзейка: Рэферэндум 1995 года незаконны з-за войскаў у парламенце

Пасля збіцця дэпутатаў Вярхоўны Савет перастаў быць парламентам.

14 траўня 1995 года беларускі кіраўнік правёў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндум. У выніку беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, а нацыянальныя сімвалы былі замененыя ў якасці дзяржаўных на падкарэктаваныя савецкія. Многія юрысты і палітыкі да гэтага часу ўпэўненыя - наступствы таго рэферэндуму юрыдычна нікчэмныя, перадае «Радыё Свабода».

Аляксандр Лукашэнка вырашыў дамагацца рэферэндуму праз Вярхоўны Савет, успамінае тагачасны дэпутат Лявон Дзейка. 11 красавіка парламент пачаў абмяркоўваць магчымасць уключэння ў бюлетэнь пытання пра мову. У выніку дыскусіі і галасавання яго ініцыятыва не знайшла падтрымкі. Захаваліся афіцыйныя вынікі - з агульнай колькасці 238 дэпутатаў у галасаванні удзельнічаў толькі 141. «За» выступілі 124. Але гэтага было мала.

Пасля адхілення парламенцкімі камісіямі прапановы аб ініцыяванні рэферэндуму Лукашэнка заявіў, што правядзе рэферэндум без згоды парламента. У адказ на гэта больш за два дзесяткі дэпутатаў абвясцілі галадоўку пратэсту непасрэдна ў Авальнай зале.

У ноч з 11 на 12 красавіка людзі ў масках і камуфляжнай форме жорстка збілі дэпутатаў, праігнараваўшы іх недатыкальны статус, і выкінулі на вуліцу. Толькі пасля гэтых падзей дэпутаты 13 красавіка прынялі з парушэннем працэдуры пастанову аб правядзенні рэферэндуму.

Распавёўшы пра гэта, Лявон Дзейка робіць выснову - рэферэндум нельга лічыць легітымным. І справа не толькі ў парушэннях заканадаўства:

«Тут, мне здаецца, самае галоўнае іншае. Пасля таго як у парламент увялі войскі, узброеныя сілы, ён перастаў быць парламентам. Бо гэты орган у любой краіне абсалютна недатыкальны для любой іншай структуры. Вярхоўны Савет - гэта орган вышэйшай прадстаўнічай улады.

Наступствы гэтага незаконнага рэферэндуму мы бачым ужо на працягу амаль дваццаці гадоў. Ідзе татальнае знішчэнне беларускай мовы. Улада і тая, і цяперашняя, а па сутнасці адна і тая ж, у шэрагу пытанняў - грамадскіх, культурных, сацыяльных - пакідае пасля сябе проста папялішча».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках