2 траўня 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель не супраць перамоваў з тэрарыстамі

17
Меркель не супраць перамоваў з тэрарыстамі

Умовай іх удзелу стала адмова ад гвалту.

Канцлер Германіі Ангела Меркель гатовая дапусціць удзел прадстаўнікоў Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» у круглым стале па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу пад эгідай АБСЕ, перадае Deutsche Welle.

Яна заявіла, што да сустрэчы запрашаюцца толькі тыя, хто здольны дамагацца сваіх мэтаў без гвалту.

Палітык вітала пашырэнне ініцыяванага АБСЕ круглага стала, адзначыўшы, што «чым рэпрэзентатыўней, тым лепш». Пры гэтым кіраўнік урада ФРГ падкрэсліла, што не прызнае «рэферэндумы», якія адбыліся ва ўсходніх рэгіёнах Украіны 11 траўня. Першая сустрэча пад эгідай АБСЕ павінна адбыцца ў сераду, 14 траўня.

Прапанаваная АБСЕ «дарожная карта» вырашэння ўкраінскага канфлікту, ухваленая Расеяй, ЗША, Еўразвязам і кіеўскімі ўладамі, была запушчаная напярэдадні. Яна прадугледжвае пераход ад эскалацыі канфлікту да ўмацавання стабільнасці і сканцэнтраваная вакол чатырох асноўных блокаў - адмова ад гвалту, раззбраенне, нацыянальны дыялог і правядзенне справядлівых і свабодных прэзідэнцкіх выбараў у краіне 25 траўня.

У той жа час Кіеў выказаў незадаволенасць «дарожнай картай» з прычыны адсутнасці ў ёй абавязацельстваў, якія павінна ўзяць на сябе Расея, і ініцыяваў правядзенне 14 траўня Першага ўсеўкраінскага круглага стала нацыянальнага адзінства.

Для ўдзелу ў гэтым круглым стале запрошаныя экс-прэзідэнты Леанід Краўчук і Леанід Кучма, міністры, народныя дэпутаты, кандыдаты ў прэзідэнты, кіраўнікі абласных адміністрацый і старшыні абласных саветаў, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, навукоўцы, грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках