2 траўня 2024, Чацвер, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крупскія ідэолагі шукаюць апазіцыянераў «Вконтакте»

9
Крупскія ідэолагі шукаюць апазіцыянераў «Вконтакте»

У Крупскі райвыканкам выклікаюць бюджэтнікаў-удзельнікаў апазіцыйных суполак у сацсетцы «Вконтакте».

Пра гэта газеце «Наша Ніва» паведаміла адна з чытачак.

«Магчыма, Вам будзе цікавая сітуацыя, якая сёння мяне вельмі абурыла. Хоць у РБ такое нікога не здзіўляе, - паведамляе чытачка Анастасія. - Сёння мая мама патэлефанавала і прасіла адпісацца ад усіх апазіцыйных і рэвалюцыйных суполак «Вконтакте». Вось што яна мне расказала. «Вконтакте» ёсць суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку - Рух будучыні». Ідэалагічны аддзел райвыканкама горада Крупкі адшукаў усіх падпісантаў з Крупак - 70 чалавек іх было (ужо стала 68)».

Дзяўчына адзначае, што сярод гэтых людзей была дачка галоўнага бухгалтара і галоўны эканаміст райвыканкама, якая, дарэчы, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

«Дык вось, гэтых жанчын сёння выклікалі ў райвыканкам і пагражалі звальненнем. Відавочна, што магчымасць паўтарэння ўкраінскай рэвалюцыі ў Беларусі іх вельмі хвалюе, раз ужо пачалі чапляцца да людзей за падпіску ў сацыяльных сетках», - робіць выснову Анастасія.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках