2 траўня 2024, Чацвер, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір батальёна «Данбас»: Вайна скончыцца перамогай у Маскве

29

Канфлікт паміж Украінай і Расеяй скончыцца разбурэннем сістэмы, пабудаванай Пуціным.

Пра гэта заявіў камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка. Ён даў інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу «Дождь», а затым у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» адказаў на некаторыя пытанні, якія яму задалі.

«Едзем з Марыупаля. Адвялі палову людзей на базу, інтэнсіўна абстрэльваем. Заўтра частка хлопцаў едзе ў Славянск, частка вяртаецца ў Марыупаль. З'явілася некалькі гадзін пасядзець - паадказваць на пытанні сяброў. Гэта крыху пазней. Цяпер па інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь». Куча пытанняў, таму адразу куча адказаў», - піша Сямён Сяменчанка.

Камандзір батальёна «Данбас» распавёў, чаму пагадзіўся даць інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу.

«Я лічу што вайна павінна скончыцца перамогай не ў Славянску а ў Маскве. Мы - не ворагі Расеі. Мы ворагі той нечалавечай сістэмы якая была пабудаваная ў РФ Пуціным і пуціноідамі. У нас палова этнічных рускіх. Але так ужо сталася што ўкраінцы больш пасіянарная нацыя чым рускія зараз, таму калі мы не страцім імпульс Майдана то мы зможам не проста выстаяць, а вывесці Украіну ў лік перадавых дзяржаў свету. І рэсурсы Расеі, і яе братэрскі нам (калі прыбраць рэтранслятара Кісялёва) народ могуць вельмі нам у гэтым дапамагчы. А мы, сваім інтэлектам, пасіянарнасцю, нецярпімасцю да чалавечай подласці - вельмі дапаможам ім», - заявіў ён.

Таксама Сямён Сяменчанка распавёў пра сваё стаўленне да верхаводаў сепаратыстаў.

«Па мужчынску паважаю гэтых людзей за смеласць. Яны не роўня шматлікім нашым слюнцяям. Але гэтыя людзі - ворагі Украіны, яны хлусяць сваім прыхільнікам, яны - фашысты ў тым сэнсе у якім гэтыя словы разумее большасць людзей. Таму яны павінны быць знішчаныя», - сказаў ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках