2 траўня 2024, Чацвер, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад ЛПП

11
Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад ЛПП

Міністр унутраных спраў Беларусі заяўляе пра тое, што колькасць ЛПП у краіне скарачаць не будуць.

"Хацелася б скараціць іх колькасць, але пакуль ЛПП скарачаць не будзем", - заявіў Ігар Шуневіч у сераду журналістам у Менску пасля прадстаўлення ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытанні накіравання грамадзян у ЛПП і аб умовах знаходжання ў іх".

"Сёння сітуацыя, якая склалася, не дазваляе казаць пра тое, што ў будучыні мы скароцім колькасць ЛПП, як гэта адбылося з папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу", - адзначыў міністр, нагадаўшы што нядаўна было прынятае рашэнне аб скарачэнні дзвюх папраўчых устаноў адкрытага тыпу. Разам з тым кіраўнік МУС адмовіўся паведаміць журналістам, колькі ў краіне ЛПП. "Іх шмат, але я не буду казаць пра іх колькасць", - сказаў Шуневіч.

Кажучы пра нормы, якія змяшчаюцца ў дадзеным законапраекце, міністр адзначыў, што "ён дае магчымасць больш дэмакратычна і гуманна вырашаць такое пытанне, як накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый".

Паводле яго слоў, гэты законапраект "ператварае рашэнне аб накіраванні ў ЛПП з імплементарнай нормы ў дыспозіцыйную". "Гэта значыць, суд можа як прыняць, так і не прыняць рашэнне аб накіраванні ў ЛПП у дачыненні да чалавека, якога міліцыя ўжо накіравала туды", - сказаў Шуневіч. Акрамя гэтага, працягнуў ён, "у дадзеным законапраекце з'явілася норма аб тым, што чалавек можа датэрмінова вызваліцца з ЛПП, калі ён стаў на шлях выпраўлення і даказаў гэта сваімі паводзінамі.

Перад Чэмпіянатам свету ў Менску, па паведамленнях актывістаў апазіцыі і праваабаронцаў, у ЛПП былі адпраўленыя сотні бяздомных жыхароў сталіцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках