2 траўня 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы дапамагаюць украінцам абараняць Данбас

28
Беларусы дапамагаюць украінцам абараняць Данбас

Грамадзяне Беларусі бяруць удзел у барацьбе супраць акупантаў ва Украіне.

Пра гэта распавёў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Ён паведаміў пра стварэнне ў яго складзе інтэрнацыянальнага ўзвода, які будзе сфармаваны з беларусаў і расейцаў.

«Звяртаюся да грамадзян РФ і Беларусі жадаючых уступіць у батальён «Данбас». Гэта не вайна Расеі з Украінай - гэта вайна свабоды супраць бяспраўя. Украінцы змагаюцца цяпер не толькі за нашу свабоду але і за вашу. Я прыняў рашэнне аб фармаванні інтэрнацыянальнага ўзвода, куды ўвойдуць жадаючыя змагацца за свабоду Украіны з Расеі і Беларусі, якія падзяляюць нашы погляды і жадаюць дапамагчы ўкраінскаму народу ў яго барацьбе», - напісаў ён.

Сямён Сяменчанка адзначыў, што беларусы і расейцы ўжо ёсць сярод вайскоўцаў батальёна.

«Зараз вы дапаможаце нам - заўтра мы дапаможам вам. У батальёне «Данбас» ужо ёсць вашыя суграмадзяне, у нас няма шпіёнаманіі і ксенафобіі - тут пра кожнага судзяць па справах. Па пытаннях мабілізацыі ў інтэрнацыянальны ўзвод звяртацца ў лічку або па мабілізацыйных тэлефонах, - піша ён. - Здабудзьце для сваёй краіны будучыню! Разам - пераможам!»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках