2 траўня 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС прапаноўвае ўзаконіць татальнае «праслухоўванне»

65
МУС прапаноўвае ўзаконіць татальнае «праслухоўванне»

Негалосны кантроль у сетках электрасувязі прадугледжаны ў законапраекце "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці".

Пра гэта сёння паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, прадстаўляючы законапраект у "палатцы", перадае "Інтэрфакс Захад".

"Прапануецца ўпершыню ў Беларусі ўвесці норму аб негалосным кантролі ў сетках электрасувязі ў мэтах выяўлення цяжкіх злачынстваў", - паведаміў І. Шуневіч.

Міністр удакладніў, што ў цяперашні час у аператыўных мэтах супрацоўнікамі праваахоўных органаў праводзіцца такі негалосны кантроль, як праслухоўка тэлефонных размоваў і іншыя, аднак гэта можна рабіць толькі ў рамках афіцыйнага крымінальнага працэсу (вынясенне матываванай пастановы, абмежаваны пералік службовых асоб органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, маюць права зацвярджаць такія пастановы, толькі ў строга вызначаных выпадках, наяўнасць санкцыі пракурора або яго намесніка і інш.)

Трэба меркаваць, з прыняццем прапанаванага законапраекта на такія "дробязі" сілавікі больш звяртаць увагі не будуць і змогуць бескантрольна праслухоўваць тэлефонныя размовы і інтэрнэт-перапіску любога жыхара Беларусі.

Сваё жаданне кантраляваць усіх кіраўнік МУС растлумачыў неабходнасцю "выяўлення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку і карупцыйных, якія з'яўляюцца высокалатэнтнымі".

"Толькі галоснымі спосабамі немагчыма эфектыўна змагацца з карупцыяй, якая з'яўляецца высокапрафесійнай і латэнтнай", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках