2 траўня 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акружаныя ў Данецку вайскоўцы адмовіліся здавацца тэрарыстам

32
Акружаныя ў Данецку вайскоўцы адмовіліся здавацца тэрарыстам

Вайсковая частка ў Данецку заблакаваная баевікамі.

Асабісты склад вайсковай часткі №3037 адмовіўся прысягнуць на вернасць самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы». Пра гэта паведамілі ў Групе па сувязях з грамадскасцю і СМІ Упраўлення Усходняга тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС Украіны пасля перамоваў камандавання часткі з прадстаўнікамі ДНР, піша «Остров».

«Іх прадстаўнікі заявілі, што згодна з пастановай, якая прынятая Данецкай народнай рэспублікай, праваахоўныя і сілавыя структуры павінны прысягнуць на вернасць Данецкай народнай рэспубліцы. У выпадку адмовы перайсці на іх бок, - яны павінны пакінуць Данецкую вобласць», - паведамілі вайскоўцы.

У Цэнтры таксама паведамілі, што камандаванне часткі «адмовілася прысягнуць ДНР».

«Унутраныя войскі працягваюць выконваць задачы, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам», - адзначылі ў вайсковай частцы.

На гэта, адзначылі ў вайсковай частцы, прадстаўнікі ДНР сказалі, што «будуць прынятыя меры». Якога роду меры, у вайсковай частцы не ведаюць.

Раней ужо паведамлялася, што ў Данецку штурмуюць вайсковую частку.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках