2 траўня 2024, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова расейцаў лічаць сваю краіну сусветным лідарам па п'янстве

12
Палова расейцаў лічаць сваю краіну сусветным лідарам па п'янстве

50% расейцаў лічаць сваю краіну дзяржавай з адным з самых высокіх у свеце ўзроўнем п'янства.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Фондам грамадскай думкі.

Так адказалі 50% апытаных. Сярод іншых краін з высокім узроўнем п'янства расейцы назвалі Германію і Фінляндыю.

На думку рэспандэнтаў, асноўныя прычыны для п'янства расейцаў - беспрацоўе (17%), цяжкае жыццё (13%), бязвольнасць і безадказнасць (13%), сямейныя праблемы (9%).

Пры гэтым 57% апытаных лічаць, што знізіць узровень п'янства ў Расеі магчыма. Аднак 69% рэспандэнтаў не думаюць, што павышэнне коштаў на гарэлку будзе дзейснай мерай.

23% удзельнікаў апытання сказалі, што ўзровень спажывання спіртнога расейцамі будзе заставацца высокім. 5% патлумачылі гэта тым, што змагацца з п'янствам «проста немагчыма», «яшчэ ні адна рэформа не атрымалася». Яшчэ 5% сказалі, што «ў нашай краіне гэта ўжо стала традыцыяй», «такі ў нас народ».

З сакавіка 2014 года ў Расеі падаражэў моцны алкаголь. Мінімальны кошт за бутэльку гарэлкі складае 199 рублёў, а да жніўня павінен вырасці да 220 рублёў.

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 12 траўня апублікавалі даклад аб становішчы ў галіне алкаголю. Паводле іх дадзеных, больш за ўсё спіртнога ўжывае насельніцтва Усходняй Еўропы. Лідарам апынулася Беларусь - 17,5 літра чыстага спірту на чалавека ў год. На другім месцы Малдова (16,8 літра), на трэцім - Літва (15,4 літра). Расея з 15,1 літра апынулася на чацвёртым месцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках