2 траўня 2024, Чацвер, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Нуланд: Санкцыі дзейнічаюць, Расея на мяжы рэцэсіі

40
Вікторыя Нуланд: Санкцыі дзейнічаюць, Расея на мяжы рэцэсіі

Расейскі рубель у стасунку да даляра патаннеў на 20%.

Санкцыі супраць Расеі, уведзеныя пасля анэксіі Крыма, пачалі дзейнічаць. Пра гэта заявіла намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд падчас выступу на канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў Браціславе, паведамляе «Радыё Свабода».

Напярэдадні Вікторыя Нуланд падчас візіту ў Эстонію заявіла, што расейскі рубель у стасунку да даляра патаннеў на 20%. Таму, з ейных слоў, Міжнародны валютны фонд павінен прызнаць, што Расея знаходзіцца «на мяжы рэцэсіі».

Еўрапейскі Звяз, як і Злучаныя Штаты Амерыкі і краіны G7, заяўлялі, што да ўжо ўведзеных супраць Расеі двух этапаў санкцый за яе дзеянні супраць Украіны дададуць трэці этап - санкцыі супраць цэлых сектараў расейскай эканомікі, калі Масква і далей будзе зрываць прэзідэнцкія выбары ва Украіне ці пойдзе на наўпроставае ўварванне на кантынентальную частку Украіны.

Са слоў Вікторыі Нуланд, вельмі важна, каб людзі на ўсходзе Украіны мелі магчымасць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах 25 траўня.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках