2 траўня 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Канскім фестывалі пакажуць фільм «Майдан»

3
На Канскім фестывалі пакажуць фільм «Майдан»

Рэжысёр стужкі - беларус Сяргей Лазніца.

67-мы Канскі фэст пройдзе ў Францыі з 14 да 25 траўня. У конкурсе фестывалю будуць удзельнічаць 18 фільмаў. Сярод іх новыя стужкі Жана-Люка Гадара, Кена Лоўча, Мішэля Хазанавічуса, Дэвіда Кронэнбэрга, братоў Дардэнаў, Атама Эгаяна, Майка Лі і іншых, піша «Інтэрфакс».

У рамках праграмы «Спецыяльны паказ» 67-га Канскага фестывалю будзе паказаны дакументальны фільм Сяргея Лазніцы «Майдан». Кінастужка знятая расейскім і ўкраінскім рэжысёрам беларускага паходжання ў лютым-сакавіку 2014 года ў Кіеве падчас падзей на Майдане Незалежнасці.

Два гады таму ігравы фільм беларуса Сяргея Лазніцы «У тумане», зняты паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава, удзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках