2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Філарэт: Дыялогу з агрэсарам быць не можа

16
Патрыярх Філарэт: Дыялогу з агрэсарам быць не можа

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага Патрыярхату заклікаў да абароны краіны ад акупантаў.

Такім чынам ён адрэагаваў у прыватнасці на прапанову Кабміна наладзіць дыялог аб стабілізацыі сітуацыі ва Украіне з Расеяй ЗША і ЕЗ - як гэта было ў фармаце Жэнеўскага пагаднення, паведамляе «Украінская праўда».

«Пра які дыялог можна гаварыць, калі на поўначы каля мяжы стаяць расейскія войскі і расейскія танкі? Мы можам у такім выпадку гаварыць толькі пра дыялог, які будзе выгадны агрэсару. І мы на такі дыялог не згодныя, - адзначыў ён. - Мы згодныя абараняць сваю Радзіму, абараняць свой народ і сваю царкву ўсялякімі сродкамі. Не трэба забываць словы гімна: «Душу і цела мы пакладзем за нашую свабоду».

Са слоў Філарэта, толькі пасля таго, як Расея адвядзе войскі ад украінскіх межаў, «украінцы самі разбяруцца паміж сабой».

«Трэба ўспомніць, што нам далі гарантыі ЗША, Англія і Расея. І гэта Расея напала на нас. Таму гаранты павінны дапамагчы нам вызваліць нашую тэрыторыю. Як яны будуць дапамагаць - гэта іх справа», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках