1 траўня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы хочам, каб Украіна была нашай

36
Лукашэнка: Мы хочам, каб Украіна была нашай

Кіраўнік Беларусі сустрэўся з амбасадарам Украіны.

Лукашэнка заяўляе, што не бачыць неабходнасці ўцягвання Украіны ў якія-небудзь ваенныя блокі, піша "Інтэрфакс".

"Няма неабходнасці ўцягваць Украіну ў нейкія блокі, уводзіць нейкія войскі туды ні з аднаго, ні з трэцяга, ні з дзесятага боку. Украіна павінна быць Украінай", - заявіў кіраўнік, сустракаючыся ў чацвер у Менску з амбасадарам Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалям.

Кіраўнік падкрэсліў, што ў рэспубліцы шчыра жадаюць, каб "тыя падзеі, якія, на жаль, яшчэ адбываюцца там і маюць негатыўнае развіццё, хутчэй скончыліся, каб Украіна развівалася як адзіная цэласная дзяржава, каб гэта была наша Украіна".

Лукашэнка адзначыў, што шмат у чым гэтая сустрэча з'яўляецца сімвалічнай.

"Гэта натуральна, паколькі я вельмі шмат выказваўся з нагоды нашай Украіны, нашай уцягнутасці ў тыя працэсы, якія адбываюцца ва Украіне. І народу Украіны, і ўладам Украіны, і вам няма ў чым мяне папракнуць", - сказаў кіраўнік. Пры гэтым ён нагадаў, што наша краіна заўсёды імкнулася займаць па ўкраінскіх пытаннях "акуратную і ўзважаную пазіцыю, тым не менш, адкрыта заяўляючы пра тое, што асабіста мне і з пункту гледжання дзяржавы нам Украіна вельмі блізкая".

"Ніколі, мы нават не ўяўляем сабе, каб Украіна займала нейкую пазіцыю, адваротную Беларусі. Гэта для нас непрымальна, і я адкрыта гаварыў па пытаннях, якія нас вельмі хвалююць, у тым ліку і звязаныя з НАТА. Вы, як чалавек ваенны, разумееце, напэўна, мяне ў гэтым плане", - заўважыў ён, звяртаючыся да Ежаля.

Лукашэнка адзначыў, што Украіна з'яўляецца "самадастатковай краінай". "Гэта 45 мільёнаў насельніцтва, блізкі нам народ. Гэта самадастатковая краіна, і калі ёй дапамагчы, а не перашкаджаць, то гэта будзе вельмі ўплывовая краіна. Але, можа, камусьці не хочацца, каб яна была моцнай і ўплывовай, але гэта не мая пазіцыя і не беларускага народа", - сказаў ён.

У Беларусі хочуць бачыць "моцную Украіну, з якой можна супрацоўнічаць, гандляваць, як мы ў апошнія гады гэта рабілі, і ў нас быў пэўны прырост", - падкрэсліў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён заявіў, што ў Беларусі спадзяюцца на аднаўленне аб'ёмаў узаемнага гандлю з Украінай, і беларускія ўлады "гатовыя ў гэтым кірунку зрабіць максімум".

А.Лукашэнка нагадаў, што падчас сваёй сустрэчы з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым уздымаў гэтыя пытанні і даў адказы "на насцярожанасць".

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках