6 траўня 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татары: Увечары ў Крыме страшна выйсці ў горад

4
Татары: Увечары ў Крыме страшна выйсці ў горад

Татарка з Крыма Ялвіна Ергашова сцвярджае, што ў акупаваным Расеяй Крыме становішча татараў з кожным днём усё горш.

У інтэрв'ю газеце Lietuvos žiniоs Ергашова распавядае, што стасункі паміж татарамі і прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў напружаныя. Татарам нават не дазваляюць вывесіць сцягі крымскіх татараў на сваіх дамах. Паводле яе слоў, аднойчы тыя, хто гэта зрабіў, на раніцу выявілі, што дрэўка сцяга спілаванае, а сам сцяг спалены. Побач была пакінутая запіска: «Няма чаго падымаць свае сцягі, хутка мы вас адсюль дэпартуем». Паводле яе слоў, хутчэй за ўсё, гэта праца рускіх суседзяў, перадае Delfi.lt.

Жанчына распавядае, што жыць у Крыме складана не толькі з-за складаных стасункаў з суседзямі. Украінскія банкі прыпынілі працу, што ў мясцовых выклікае напружанне, так як іх асноўная праца звязана з мацерыковай Украінай. Па словах суразмоўніцы, у Крыме кошты ўжо падняліся на 30-40%, а на лекі - у чатыры разы. Адпачывальнікаў у Крыме таксама няма. Па вечарах, па словах Ергашовай, страшна выйсці на вуліцу.

Крымчанка сцвярджае, што крымскія татары вераць, што праз год ці два паўвостраў усё ж вернецца ў склад Украіны, таму з'язджаць з Крыма большасць татараў пакуль не спяшаецца. Праўда, у моладзі ўсё больш падобных думак.

«Я і мой народ не хочуць мець з Расеяй нічога агульнага. На крымскай зямлі Расея была толькі два стагоддзі. Чаму паўвостраў зноў стаў расейскім? Дарэчы, калі Крым быў перададзены Украіне, частка яго земляў была аддадзеная Расеі - урадлівых, а не пустынных - як гэты паўвостраў», - кажа Ергашова.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках