6 траўня 2024, панядзелак, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння судзяць актывіста акцыі «Ежа замест бомбаў»

8
Сёння судзяць актывіста акцыі «Ежа замест бомбаў»

У судзе Партызанскага раёна Менска сёння разглядаецца адміністрацыйная справа грамадскага актывіста Аляксандра Курца.

Пакуль невядома, па якім артыкуле складзены пратакол правапарушэння, паведамляе ПЦ «Вясна».

Курэц быў затрыманы 17 траўня падчас правядзення акцыі «Ежа замест бомбаў» каля Міхайлаўскага сквера ў Менску, дзе праходзіла раздача ежы для бедных грамадзян.

Нагадаем, што крыху пазней міліцыя затрымала яшчэ 5 удзельнікаў раздачы ежы, сярод яких Уладзімір Лугін, Аляксандр Зубрыцкі, Яўген Зубрыцкі і Алена Нямцова.

Усіх адвезлі ў Партызанскі РУУС Менска. Пасля дактыласкапіі і ператрусу ў аўтамабілі, які належыць аднаму з удзельнікаў раздачы ежы, праз некалькі гадзін усе былі адпушчаныя без складання пратаколаў. У РУУС пакінулі толькі Аляксандра Курца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках