6 траўня 2024, панядзелак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луганскія тэрарысты ўчынілі аблаву на афрыканцаў (Відэа)

11

Прадстаўнікі «Луганскай народнай рэспублікі» правялі рэйд па начных установах горада і затрымалі 20 афрыканцаў.

Як паведамляе жыхарка Луганска Юлія Красільнікава, сёння каля дзвюх ночы некалькі апранутых у камуфляжную форму невядомых сілком вывелі з мясцовага рэстарана ўсіх цемнаскурых гасцей, перадае Цензор.НЕТ.

«Людзі чулі, як іх збіваюць на вуліцы», - піша Красільнікава ў Facebook.

«Дзяўчына, ад якой мы атрымалі інфармацыю, кажа што тройчы пыталася ў бармэна і афіцыянтаў, ці выклікалі яны міліцыю, тыя запэўнівалі што выклікалі. Праз час дзяўчына дастала тэлефон і сказала, што выкліча сама. Адна з афіцыянтак «здала» яе адной з узброеных асоб, той падышоў і пачаў высвятляць, ці знаёмая дзяўчына з кімсьці з нігерыйцаў. Дзяўчына спалохалася і сказала, што не. Потым людзі, якія засталіся ў рэстаране, заўважылі, што адзін з нігерыйцаў схаваўся, і зноў нехта з афіцыянтаў хацеў дакласці пра гэта нападнікам, але людзі папрасілі гэтага не рабіць і вывелі хлопца праз чорны ўваход», - паведамляе луганчанка.

Затым афрыканцаў пагрузілі ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку. Пазней тэлеканалу «112» атрымалася праліць святло на іх лёс.

Як паведаміў прадстаўнік так званай «Луганскай народнай рэспублікі», нігерыйцы былі арыштаваныя за тое, што парушалі каменданцкую гадзіну і ўжывалі ў рэстаране спіртныя напоі. Сепаратыст не стаў удакладняць, чаму за гэтыя дзеянні затрымалі толькі цемнаскурых гасцей рэстарана.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках