6 траўня 2024, панядзелак, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК не выявіў слядоў гвалтоўнай смерці Змітра Сідаровіча

1
СК не выявіў слядоў гвалтоўнай смерці Змітра Сідаровіча

Дакладную прычыну смерці барда Сідаровіча ўстановіць судмедэкспертыза.

У ходзе агляду кватэры, у якой 18 траўня быў знойдзены мёртвым музыка Зміцер Сідаровіч, прыкмет яго гвалтоўнай смерці не ўстаноўлена, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. Паводле яе слоў, бачных цялесных пашкоджанняў на целе памерлага няма.

Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая ўстановіць дакладную прычыну смерці Сідаровіча. Упраўленнем СК па Менску пачатая Даследчая праверка.

Нагадаем, цела знайшлі сваякі Сідаровіча. Двое сутак вядомы беларускі бард не адказваў на тэлефонныя званкі і не з'явіўся на канцэрт, у якім павінен быў удзельнічаць. «Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у яго кватэру ў Зялёным Лузе. Быццам бы гэта забойства, ён ляжаў у лужыне крыві. Зараз там аператыўнікі, спрабуюць высветліць, што адбылося», - сказаў сябра музыкі Алесь Суша.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках