6 траўня 2024, панядзелак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўдар па ІП пралабіравалі гандлёвыя сеткі?

20
Новы ўдар па ІП пралабіравалі гандлёвыя сеткі?

Страты дзяржавы ад увядзення сертыфікатаў на тавары будуць велізарнымі.

Дырэктар аналітычнага цэнтра па вывучэнні праблемных пытанняў ІП Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Анатоль Змітровіч лічыць, што падпісаны ў пятніцу ўказ Лукашэнкі аб таварасуправаджальных дакументах для ІП "сыры і не будзе працаваць".

"Выклікае вялікае шкадаванне тое, што Лукашэнка падпісаў дадзены праект указа, які выклікаў неадназначную рэакцыю не толькі ў прадпрымальніцкім асяроддзі, але і грамадстве. Усе пагаджаюцца, што дакумент вельмі сыры і не выканальны для індывідуальных прадпрымальнікаў", - заявіў Змітровіч агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу.

Пры гэтым суразмоўца агенцтва не выключае, што па заканчэнні некаторага часу, які прадэманструе слабыя бакі ўказа, улады паспрабуюць некалькі яго скарэктаваць.

"Лепш было б, вядома, перанесці тэрміны, дапрацаваць указ, выдаць яго ў працаздольным выглядзе", - перакананы эксперт.

"Думаю, улады будуць імкнуцца знайсці кампраміс. Методыка зразумелая: бяруць самы горшы, самы жорсткі варыянт. Ён уступае ў сілу, грамадства пачынае бударажыцца і тады ўлады робяць маленькія крокі насустрач і лічаць, што знойдзены кампраміс", - працягнуў эксперт. Аднак, на яго погляд, такое развіццё падзей будзе пройгрышам для прадпрымальнікаў.

У сувязі з прыняццем указа эксперт прадракае перадзел рынку рознічнага гандлю.

"Ідзе перадзел рынку рознічнага гандлю на карысць буйнога бізнесу", - сказаў Змітровіч, звярнуўшы ўвагу на тое, што буйныя гандлёвыя сеткі - не айчынны бізнес.

Анатоль Змітровіч лічыць, што за кошт узмацнення жорсткасці умоў працы ІП улады спрабуюць скараціць імпарт у краіну. Аднак эксперт адзначыў, што аснову імпарту складаюць купля энергарэсурсаў, камплектуючых, абсталявання для мадэрнізацыі прампрадпрыемстваў, а доля імпарту тавараў народнага спажывання складае 3-4%. Паводле яго ацэнкі, імпарт спажывецкіх тавараў, што ўвозяцца ў краіну ІП, "знаходзіцца ў межах хібнасці ў 1 %".

"Гэты кавалачак імпарту, які плануецца скараціць, забіраюць у самых неабароненых - ІП", - падкрэсліў ён.

Змітровіч звярнуў увагу, што за апошнія гады ў краіне з'явілася вялікая колькасць аб'ектаў буйнога гандлю, якія нарошчваюць імпарт.

"Але чамусьці на іх не звяртаюць увагу", - канстатаваў ён.

У сувязі з гэтым суразмоўца агенцтва не выключыў, што рашэнне аб увядзенні суправаджальных дакументаў для ІП магло быць пралабіравана буйнымі гандлёвымі сеткамі.

Змітровіч таксама звярнуў увагу, што прынятае рашэнне ў чарговы раз пагоршыць становішча беларускіх ІП у параўнанні з іх калегамі ў Расеі і Казахстане.

"Будзе поўны пройгрыш нацыянальнага бізнесу ў параўнанні з іншымі краінамі МС", - працягнуў ён.

Эксперт дадаў: "Калі прадпрымальнікі будуць пакідаць свае гандлёвыя месцы ў сувязі з немагчымасцю працягу працы, дзяржава страціць больш, чым разлічвае атрымаць падаткаў ад чаканага пашырэння дзейнасці буйных гандлёвых сетак".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках