6 траўня 2024, панядзелак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данецка: П'яныя агрэсіўныя бандыты ходзяць па горадзе і грамяць дамы

8

Мясцовыя жыхары ў жаху ад дзеянняў захопнікаў Данбаса.

Па словах жыхароў Данецка, яны баяцца выходзіць на вуліцу з-за таго, што горад захапілі агрэсіўныя баевікі, якія запалохваюць і забіваюць нязгодных з імі. Пра гэта яны распавялі ў інтэрв'ю ТСН.

«Местную «самаабарону» баяцца больш, чым «Правага сектара», - кажа жыхарка горада. - «Правага сектара» ніхто не бачыў, а самаабарона спыняе машыны, адбірае, збівае людзей, ходзіць вельмі п'яная і агрэсіўная. Гэта ніхто не кантралюе. Дзеці баяцца, мы ўсе баімся. Так нельга рабіць. Яны ўрываюцца ў дамы, грамяць усё. Яны нават не высвятляюць нічога, адсутнічае прэзумпцыя невінаватасці. У людзей няма нават шанцаў апраўдацца».

Журналісты прывялі ў рэпартажы факты выкрадання людзей, рабавання і разбою з боку сепаратыстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках