6 траўня 2024, панядзелак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія праводзіць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні

Латвія праводзіць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні

Пачынаюцца найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні ў гісторыі незалежнай Латвіі.

З сённяшняга дня на сушы і ў тэрытарыяльных водах Латвіі праходзяць аб'яднаныя ваенныя вучэнні Нацыянальных узброеных сіл (НУС) "Намейс 2014", у якіх возьмуць удзел больш за 2 200 ваеннаслужачых і земесаргаў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, піша rus.DELFI.lv.

Вучэнні будуць найбуйнейшымі ў гісторыі Латвіі пасля аднаўлення незалежнасці і працягнуцца да 27 траўня.

Як паведаміў камандуючы НВС Райманд Граубе, падрыхтоўка да вучэнняў доўжылася больш за два гады, і яны стануць праверкай дасягненняў латвійскай арміі на ўсіх узроўнях - ад радавых да аб'яднанага штаба. Мэта вучэнняў - праверка навыкаў арганізацыі і каардынацыі абароны дзяржавы паміж усімі родамі войскаў.

Фота: LETA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках