6 траўня 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нястрымныя» прыехалі на Канскі фестываль на БТРы

4

Зоркі трэцяй часткі праекта «Нястрымныя» ў рамках рэкламнай кампаніі фільма прыехалі на двух бронетранспарцёрах.

Яны пракаціліся ўздоўж узбярэжжа Кан па набярэжнай Круазэт і прыпаркаваліся ля гатэля Carlton, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Hollywood reporter.

Першым ехаў БТР з Сільвестрам Сталонэ, Харысанам Фордам, Мэлам Гібсанам і Джэйсанам Стэтхэмам у кампаніі дзюдаісткі Ронды Роўзі на борце. Антоніа Бандэрас, Арнольд Шварцэнэгер і іншыя акцёры ехалі на другім браневіку.

Падчас руху баявых машын па ажыўленых вуліцах Кан акцёры пазіравалі фатографам, віталі прыхільнікаў і нават зрабілі некалькі сэлфі.

Спыніўшыся ля гатэля, «Нястрымныя» ўсталі на БТР у поўны рост, паклалі рукі адзін аднаму на плечы і зрабілі яшчэ некалькі фатаграфій, пасля чаго накіраваліся на прэс-канферэнцыю.

Па дадзеных СМІ, два БТР для рэкламнай акцыі былі дасланыя з Вялікабрытаніі.

«Нястрымныя» - серыя баевікоў з папулярнымі ў гэтым жанры акцёрамі з 80-х і 90-х гадоў. Аўтар ідэі і рэжысёр першай стужкі, а таксама выканаўца адной з галоўных роляў - акцёр Сільвестр Сталоне. Ідэя фільма кожны раз простая - галоўны герой збірае вакол сябе каманду састарэлых, але па-ранейшаму бравых хлопцаў, каб у чарговы раз выратаваць свет.

AP
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках