6 траўня 2024, панядзелак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсант з Беларусі рыхтаваў тэракт у цэнтры Адэсы

41
Дыверсант з Беларусі рыхтаваў тэракт у цэнтры Адэсы

Служба бяспекі Украіны папярэдзіла тэрарыстычны акт у Адэсе.

Зламыснікі планавалі ажыццявіць яго 18 траўня ў 14.00 на Куліковым полі, дзе маглі знаходзіцца больш тысячы чалавек. Тэрарысты рыхтавалі выбух аўтамабіля, паведамляе прэс-служба СБУ.

Затрыманыя тры супрацоўнікі прыватнай ахоўнай структуры, якія вялі схаванае візуальнае назіранне за Куліковым полем, і грамадзянін Рэспублікі Беларусь А.Шабалін, актывіст радыкальнай прарасейскай структуры.

Распачатая крымінальная вытворчасць па ч.1 арт. 14, ч. 1 арт. 258 Крымінальнага кодэкса Украіны. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і працэсуальныя дзеянні. Падчас допыту Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня ў Адэсе і пацвердзіў асабістае знаёмства з грамадзянінам В.Будзько (вядомы як «Боцман», абвешчаны ў вышук па артыкулах 115 і 294 КК Украіны за ўдзел і ўжыванне агнястрэльнай зброі 2 траўня падчас масавых беспарадкаў у Адэсе).

Устаноўлена, што Шабалін меў намер за адпаведнае фінансавае ўзнагароджанне, атрыманае ад лідараў прарасейскіх сіл, стварыць групу наймітаў для ажыццяўлення правакацый у Луганскай вобласці з мэтай зрыву выбарчага працэсу. Затрыманы праз пасярэднікаў устанавіў кантакт і падтрымліваў сувязь з сепаратыстамі не толькі для выезду ў Луганск, але і для забеспячэння ўмоў знаходжання іх прадстаўнікоў у Адэсе для дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках