6 траўня 2024, панядзелак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух грузавых цягнікоў праз Данецк адноўлены

1
Рух грузавых цягнікоў праз Данецк адноўлены

Абмежаванне на рух грузавых цягнікоў, уведзенае з-за захопу ўпраўлення Данецкай чыгункі баевікамі, знята.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны.

Грузавыя цягнікі аднавілі рух каля 15:00.

Пра захоп Данецкай чыгункі групай узброеных асоб стала вядома сёння раніцай, з-за чаго рух 7455 грузавых вагонаў быў спынены на нявызначаны час. Пасажырскія цягнікі працягвалі курсіраваць без зменаў.

Данецкія тэрарысты вылучылі кіраўніцтву чыгункі некалькі патрабаванняў, у прыватнасці, плаціць ім падаткі, і пакінулі памяшканне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках