6 траўня 2024, панядзелак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія палітыкі правядуць круглы стол у Данецку

4
Украінскія палітыкі правядуць круглы стол у Данецку

21 траўня ў Данецк прыедуць вядучыя ўкраінскія палітыкі.

Аб гэтым сказаў кіраўнік абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута, паведамляе мясцовы сайт 62.ua.

"21 траўня ў Данецку адбудзецца "круглы стол" нацыянальнага адзінства пад патранатам экс-прэзідэнтаў Украіны Леаніда Краўчука і Леаніда Кучмы, - заявіў ён.

- Нацыянальны круглы стол - гэта платформа для наўпроставага дыялогу ўпаўнаважаных дзеячаў міжнароднай супольнасці і ўкраінскіх уладаў усіх узроўняў з прадстаўнікамі арганізацый, уцягнутых у канфлікт. Мерапрыемства пройдзе пры кансультатыўнай падтрымцы АБСЕ".

Ён папрасіў усіх прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных арганізацый усходу Украіны, прадстаўнікоў улады, а таксама ўдзельнікаў Жэнеўскага працэсу ўзяць удзел у "круглым стале".

"Ваш удзел стане важным сігналам падтрымкі ўкраінскага народу, які імкнецца да хутчэйшага развязання крызісу і дасягнення міру", - мяркуе Тарута.

Як вядома, пасля другога "круглага стала" нацыянальнага адзінства ў Харкаве Леанід Краўчук сказаў, што наступны такі сход, імаверна, адбудзецца 21 траўня ў Чаркасах. Раней, на першым "круглым стале" ў Кіеве, ён заявіў, што для правядзення такога мерапрыемства ў Данецку патрэбныя гарантыі бяспекі для ўдзельнікаў ад праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках