6 траўня 2024, панядзелак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць камандуючага ВДВ Расеі

8
Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць камандуючага ВДВ Расеі

Улады Швейцарыі пашырылі спіс расейцаў і ўкраінцаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць фінансавыя і візавыя абмежаванні.

Увядзенне санкцый звязана з сітуацыяй вакол Украіны. Пра гэта піша РБК са спасылкай на The Wall Street Journal.

Паводле звестак выдання, санкцыі ў дачыненні да 13 чалавек пачнуць дзейнічаць з 20 траўня. У пашыраны спіс трапілі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Крамля Вячаслаў Валодзін, камандуючы ВДА генерал-палкоўнік Уладзімір Шаманаў. Таксама санкцыі ўвялі супраць дзвюх кампаній з Крыму - «Феадосіі» і «Чарнаморнафтагазу».

У спіс уключылі старшыню ЦВК «Луганскай народнай рэспублікі» Аляксандра Малыхіна і кіраўніка ЦВК «Данецкай народнай рэспублікі» Рамана Лягіна. Таксама вядома пра ўключэнне ў спіс аднаго з верхаводаў сепаратыстаў у горадзе Горлаўцы - Ігара Безлера.

Нагадаем, 12 траўня кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін Еўразвяза адобрылі ўключэнне ў спіс санкцый яшчэ 13 фізічных асоб і дзвюх крымскіх кампаній.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках