6 траўня 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты пагражаюць спаліць выбарчы ўчастак у Данецку

9
Тэрарысты пагражаюць спаліць выбарчы ўчастак у Данецку

У Данецку сепаратысты пагражаюць спаліць выбарчы ўчастак у выпадку яго працы на прэзідэнцкіх выбарах.

Пра гэта паведаміў працаўнік аўтатранспартнага прадпрыемства (АТП) у Куйбышаўскім раёне, размешчаным у непасрэднай блізкасці з адным з выбарчых участкаў, паведамляе УНІАН.

«Прыйшлі сёння двое ў масках і сказалі: калі тут будуць выбары, то тут у вас будуць «кактэйлі Молатава». А тут у нас аўтобусы...», - сказаў суразмоўца. Ён таксама паведаміў, што пасля гэтай пагрозы супрацоўнікі, якія павінны былі працаваць на гэтым участку чальцамі камісіі, пачалі адмаўляцца і масава выходзіць з яе складу.

Нагадаем, прарасейскія тэрарысты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей раней заяўлялі, што паспрабуюць сарваць правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня. Украінскія ўлады думаюць, што ім не атрымаецца зрабіць гэта.

Архіўнае фота AP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках