6 траўня 2024, панядзелак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: У вайне з Украінай Лукашэнка будзе на баку Пуціна

23
Станіслаў Шушкевіч: У вайне з Украінай Лукашэнка будзе на баку Пуціна

Афіцыйны Кіеў дарэмна паверыў беларускаму дыктатару.

Лукашэнка - раб прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і падпарадкуецца яму ў выпадку наўпроставага ўварвання расейскіх войскаў. Пра гэта ў інтэрв'ю Gordonua.com заявіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

"Калі Расея пойдзе на адкрытае ўзброенае супрацьстаянне з Украінай, Беларусь дакладна будзе на баку Крамля, бо Лукашэнка - раб Пуціна і самастойна нічога не вызначае. Мне вельмі шкада, што Турчынаў паверыў Лукашэнку. Дарма ён гэта зрабіў. Лукашэнка хлусіў ад нараджэння і дасёння", - перакананы Шушкевіч.

Палітык не верыць, што заява расейскага лідара аб адводзе войскаў ад украінскай мяжы азначае адмову Пуціна ад наўпроставага ўварвання ў Данецкай і Луганскай вобласці.

"Адвёў Пуцін войскі ад мяжы з Украінай ці не - не важна. Прэзідэнт РФ у кожны момант гатовы абсалютна на ўсё, ягоныя дзеянні непрадказальныя. Анэксія Крыма, вайна з Украінай, агрэсіўнае "збіранне расейскіх зямель" - у Пуціна няма іншага спосабу падтрымліваць свой рэйтынг сярод імперскага насельніцтва Расеі. Так што я не выключаю наўпроставага ўварвання расейскіх войскаў ва ўсходнюю Украіну", - мяркуе палітык.

Паводле ягоных слоў, Пуцін па-ранейшаму будзе тлумачыць гэта тым, што нібыта ўкраінцы - нягоднікі, што знішчаюць уласных рускамоўных грамадзян.

"Гэта жахлівая палітыка, але гэта рэаліі", - сказаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках