29 красавiка 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік: Свабода - у працы

64

Кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў пахваліў Лукашэнку і распавёў, як добра жыць у Беларусі.

Гэты год адрозніваецца большай стабільнасцю і ўпэўненасцю беларусаў у сваім жыцці, заявіў Леанід Козік 1 траўня ў сталічным парку Янкі Купалы на святочным мерапрыемстве з нагоды Дня працы, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік ФПБ падкрэсліў, што прафсаюзы будуць старацца «рабіць усё, каб людзям жыць стала камфортней». «І прэзідэнт імкнецца - не толькі, каб жыццё было камфортней, але і каб быў хлеб надзённы, была сям'я і вучыліся дзеці», - адзначыў Козік.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу, ён падкрэсліў, што ФПБ «заўсёды сумленна і адкрыта робіць сваю справу, падтрымлівае кожнага чалавека». Ён заявіў, што федэрацыя - «гэта і культура, і спорт, і 50 тысяч дзяцей, якія займаюцца ў спартыўных школах, некалькі дамоў культуры з мастацкімі секцыямі, дзіцячае аздараўленне - усё, што трэба чалавеку працы».

Лідар нацыянальнага прафцэнтра адзначыў, што ФПБ «заўсёды выступала, каб у Беларусі быў мір, не было экстрэмізму, тэрарызму». Федэрацыя, па яго словах, выступае таксама за тое, каб у краіне будаваліся новыя гарады, мадэрнізаваліся заводы.

«Таму мы заўсёды падтрымаем нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, калі ён кажа, што хоча свабоднай Беларусі. А свабода - у працы, годнай зарплаце, зносінах адзін з адным, у тым, каб хадзіць па вуліцах, любавацца культурнымі месцамі. І ўсё гэта робіце вы», - звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу Козік.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках