29 красавiка 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падала заяўку на рэверс газу з Венгрыі

1
Украіна падала заяўку на рэверс газу з Венгрыі

Імпарт прыроднага газу з Венгрыі быў прыпынены ў канцы снежня 2013 года.

Паводле аператыўных дадзеных венгерскага аператара FGSZ Ltd, на якога спасылаецца "Інтэрфакс-Украіна", заяўка на 1 траўня складае нязначныя 22,5 тыс. куб. м прыроднага газу.

У жніўні-верасні 2013 года максімальныя аб'ёмы штосутачнага імпарту дасягалі 9 млн куб. м.

"Нафтагаз Украіны" з лістапада 2012 года пачаў імпарт прыроднага газу з Германіі праз тэрыторыю Польшчы па дамоўленасцях з кампаніяй RWE Supply&Trading GmbH (Германія). З красавіка 2013-га пачаліся пастаўкі прыроднага газу з боку Венгрыі.

Украіна ў 2013 годзе з імпартавала Еўропы 2,132 млрд куб. м прыроднага газу.

З студзеня 2014 года рэверс быў прыпынены пасля дасягнення дамоўленасцяў паміж "Нафтагазам" і "Газпрамам" на расейскі газ па кошце 268,5 даляраў за 1 тыс. куб. м, але з красавіка гэтыя дамоўленасці не былі падоўжаныя.

Пасля заяваў расейскага боку аб істотным павышэнні кошту на прыродны газ для Украіны з другога квартала 2014 года пашырэнне рэверсу прыроднага газу з боку Еўропы з'яўляецца для Кіева выгадным і неабходным.

З 15 красавіка 2014 года "Нафтагаз" аднавіў рэверс прыроднага газу з боку Польшчы.

28 красавіка Кіеў і Браціслава падпісалі мемарандум аб рэверсных пастаўках газу ва Украіну. Паводле слоў украінскага прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка, мемарандум прадугледжвае пастаўку да 8 мільярдаў кубоў газу ў год, але пасля пэўных даследаванняў гэтыя аб'ёмы могуць быць павялічаныя.

Акрамя таго, італьянская кампанія ENI разглядае магчымасць дапамагчы Украіне з пастаўкамі газу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках