29 красавiка 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Верталёт над Славянскам збілі замежныя спецыялісты

10
СБУ: Верталёт над Славянскам збілі замежныя спецыялісты

У Славянску дзейнічаюць падрыхтаваныя высокакваліфікаваныя замежныя ваенныя спецыялісты.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ.

"Падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам 2 траўня некалькімі пускамі ПЗРК (пераносны зенітна-ракетны комплекс) быў збіты ваенны верталёт нд Украіны. Паказанае сведчыць, што на тэрыторыі правядзення АТА дзейнічаюць падрыхтаваныя, высокакваліфікаваныя замежныя ваенныя спецыялісты, а не мясцовыя мірныя грамадзяне, якія па сведчанні расейскага кіраўніцтва маюць зброю, набытую ў паляўнічых крамах", - заявілі ў СБУ.

Разам з тым у ведамстве падкрэсліваюць, што паражэнне верталёта, які знаходзіўся на аэрадроме ў Краматорску, мае ідэнтычныя прыкметы.

"Яго знішчэнне паводле ацэнак спецыялістаў было ажыццёўлена з адлегласці больш за 1,5 км ракетай з супрацьтанкавага ракетнага комплексу", - удакладнілі ў АТЦ.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках