29 красавiка 2024, панядзелак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МС «ператварыў» малочны напой у малако

4
МС «ператварыў» малочны напой у малако

Малочны напой з сухой сыравіны можа называцца малаком.

Падобная норма зафіксаваная ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі", які ўступіў у сілу з 1 траўня. Пры гэтым на ўпакоўцы павінна быць пазначана, што малако "адноўленае", піша РБК.

Новы тэхрэгламент таксама забараняе прымяненне паняццяў "малочнае", "вяршковае", "пламбір" у назве і маркіроўкі марозіва, у склад якога ўваходзіць заменнік малочнага тлушчу. Новаўвядзенні захаваюць паняцце "малочны напой". Ён павінен быць выраблены на аснове малака або малочных прадуктаў, і змяшчаць не менш 2,6% малочнага бялку, а масавая доля сухіх абястлушчаных рэчываў малака не павінна быць менш за 7,4%.

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза на малочную прадукцыю павінен замяніць нацыянальнае заканадаўства Расеі, Беларусі і Казахстана. Дакумент абмяркоўваўся з 2011г. і быў узгоднены восенню 2013г. Як паведамлялі ўдзельнікі перамоваў, найбольшыя нязгоды выклікала менавіта вызначэнне адноўленага малака. На захаванні гэтай катэгорыі настойваў Казахстан, які адчувае дэфіцыт сырога малака.

Цяпер расейскае заканадаўства абавязвае маркіраваць малако, атрыманае шляхам дадання вады да сухой сумесі або з канцэнтраваных прадуктаў, як "малочны напой". Дзеючыя нормы на малако і малочную прадукцыю існуюць у Расеі з 2008г.

Па дадзеных Расстата, аб'ём прамысловай вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі (у пераліку на малако) за дзесяць месяцаў 2013г. склаў 9706 тыс. т, павялічыўшыся ў параўнанні з першымі дзесяццю месяцамі 2012г. на 231 тыс. т.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках