28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Колькасць прыхільнікаў Расеі ў Данбасе імкліва падае

4
Юрый Луцэнка: Колькасць прыхільнікаў Расеі ў Данбасе імкліва падае

Колькасць прыхільнікаў далучэння Данбаса да Расеі за апошні месяц скарацілася з 28% да 18%.

Пра гэта ў эфіры 5 канала паведаміў дарадца в.а. прэзідэнта Украіны, каардынатар руху "Трэцяя ўкраінская рэспубліка" Юрый Луцэнка.

Палітык патлумачыў такую тэндэнцыю агрэсіяй Крамля ў Крыме, тэрарыстычнай дзейнасцю калабарацыяністаў у Славянску.

"Там людзей не толькі выкрадаюць і катуюць, а забіваюць і з разрэзанымі жыватамі топяць ў рацэ. Людзі такога не ўспрымаюць", - адзначыў Луцэнка.

Акрамя таго, ён лічыць, што на змену грамадскіх настрояў ва ўсходніх рэгіёнах таксама паўплывала вяртанне на Данбас былых чыноўнікаў з Крыма.

"Да гэтага часу не спыняецца паток "бежанцаў" з Крыма ў Данбас. Былыя міліцыянты, пракуроры, суддзі і нават мэры гарадоў вернуцца дадому, выкінутыя з пасад новай расейскай уладай", - падкрэсліў дарадца в.а. прэзідэнта.

Паводле яго слоў, гэта дадатковы сігнал усходу Украіны аб тым, што "казкі пра прыгожае жыццё ў Расеі апынуліся толькі казкамі".

Луцэнка перакананы, што менавіта з-за такіх рэалій Крэмль звярнуўся да новай тактыкі - запалохвання лідараў грамадскай думкі на Данбасе.

"Акрамя Кернеса, "чорную метку" атрымалі і іншыя, нязгодныя з крамлёўскай экспансіяй, лідары ўсходніх рэгіёнаў, у тым ліку алігархі. Такім чынам Пуцін спрабуе ўціхамірыць тых, хто адважыўся адстойваць украінскі эканамічны нацыяналізм", - растлумачыў грамадскі дзеяч.

У такой сітуацыі, на думку Луцэнкі, цяперашняя ўкраінская ўлада павінна прыняць патрэбныя рашэнні і зрабіць рашучыя крокі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках