29 красавiка 2024, панядзелак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стралок» спрабуе ўцячы са Славянска

54
«Стралок» спрабуе ўцячы са Славянска

Кіраўнік дыверсантаў з групай прыхільнікаў спрабуе пакінуць захоплены ім горад.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», камандзір расейскіх дыверсантаў "Стралок" з групай падначаленых ідзе на прарыў са Славянска. Мясцовым сепаратыстам паведамлена, што на ўмяшанне Расеі асабліва разлічваць пакуль не варта.

Штаб тэрарыстаў у Славянску расфарміроўваецца - аналагічная структура арганізуецца ў Горлаўцы. Камандаванне перададзена дыверсанту з пазыўнымі «Абвер», - піша ён.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках