29 красавiка 2024, панядзелак, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сальда знешняга гандлю таварамі - мінус 130 мільёнаў даляраў

2
Сальда знешняга гандлю таварамі - мінус 130 мільёнаў даляраў

Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-сакавік у Беларусі склала мінус 130 млн. даляраў.

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-сакавік у Беларусі склала 129,3 млн. даляраў. У студзені-сакавіку 2013 года дадзены паказчык быў таксама адмоўным - 694,8 млн. даляраў, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, знешнегандлёвы абарот таварамі за названы перыяд склаў 18.376,3 млн. даляраў (на 6,8% менш, чым у студзені-сакавіку 2013 года). Экспарт у параўнанні са студзенем-сакавіком 2013 года скараціўся на 4,1% (да 9.123,5 млн. даляраў), імпарт - на 9,3% (да 9.252,8 млн. даляраў).

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні са студзенем-сакавіком мінулага знізіўся на 4,6% (да 4.952,9 млн. даляраў), імпарт паменшыўся на 10,2% (да 5.699 млн. даляраў). Агульны тавараабарот з краінамі СНД скараціўся на 7,7% (да 10.621,9 млн. даляраў). Адмоўнае сальда склала 716,1 млн. даляраў; у студзені-сакавіку 2013 года сальда таксама было адмоўным - 1.125,4 млн. даляраў.

Экспарт тавараў у Расею ў студзені-сакавіку 2014 года знізіўся на 5,3% і склаў 3.660,7 млн. даляраў. Сальда, як і ў студзені-сакавіку 2013 года, склалася адмоўным (1.593 млн. даляраў). Агульны тавараабарот з Расеяй ацэньваецца Белстатам у 8.914,4 млн. даляраў (на 7,3% менш).

Сальда з Казахстанам было станоўчым - 162,3 млн. даляраў. Экспарт вырас на 20,6% да 187,9 млн. даляраў, імпарт - на 33,8% да 25,6 млн. даляраў.

Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕЗ у студзені-сакавіку 2014 года склалася станоўчым і склала 1.113,5 млн. даляраў (у студзені-сакавіку 2013-га яно складала 978,6 млн. даляраў). Экспарт у краіны Еўрапейскага звяза скараціўся на 2% - да 3.190,7 млн. даляраў, імпарт на 8,8% - да 2.077,2 млн. даляраў.

Як паведамлялася раней, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за 2013 год дасягнула 5 млрд. 766,3 млн. даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках