28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пасля працяглага перапынку адкрыўся праспект Дзяржынскага

5

Пасля працяглай рэканструкцыі 1 траўня адкрыўся праспект Дзяржынскага.

Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі з удзелам прэм'ер-міністра Мясніковіча па дарозе пачалі рух легкавыя аўтамабілі. На выходных у эксплуатацыю быў здадзены апошні ўчастак магістралі - ад вуліцы Голубева да Менскай кальцавой аўтадарогі. З сённяшняга дня па ім будзе адкрыты рух для ўсіх відаў гарадскога транспарту. Рэканструкцыя праспекта ўключала тры этапы. Першы - участак ад 2-га завулка Розы Люксембург да вул. Шчорса, другі - ад вул. Шчорса да вул. Голубева, трэці - ад вул. Голубева да кальцавой аўтадарогі, піша sb.by.

За час рэканструкцыі былі пабудаваныя ў тым ліку 2 транспартныя развязкі, 8 падземных пешаходных пераходаў і шырокія тратуары. Рух па праспекце зараз будзе ажыццяўляцца па 8 палосах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках