28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія даішнікі знішчылі засаду тэрарыстаў

21

Супрацоўнікі ДАІ Украіны бяруць удзел у барацьбе з прарасейскімі экстрэмістамі.

Пра гэта распавёў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік МУС краіны Арсэн Авакаў.

«Намеснік начальніка дэпартамента ДАІ Украіны вярнуўся з байцамі з выведкі, выканаўшы задачу, у штабны лагер Антытэрарыстычнага цэнтра. Машына прастрэленая ў некалькіх месцах. Афіцэры знішчылі засаду тэрарыстаў. Такія работнікі аўтаінспекцыі - нашы! Палкоўнік Аляксей Яршоў, маёр Аляксандр Малыхін, капітан Міхаіл Злянко. Вынес падзяку. У адказ: Служым народу Украіны!», - піша міністр.

facebook.com/arsen.avakov.1

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках